бел
Набыць квіткі
МУЗЕЙ ЛІДСКАГА БРОВАРА
МУЗЕЙ ЛІДСКАГА БРОВАРА
Сёння адчынены ад 10 да 18 Набыць квіткі на экскурсію
Адкрыйце таямніцы старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны

Кошт аднаго квітка на экскурсію — 20 BYN
Пры набыцці 5+ квіткоў зніжка 10%

Пра музей

Сардэчна запрашаем у Музей лідскага бровара!

У 2022 годзе на тэрыторыі завода адкрыўся музей піваварства. Ён размясціўся ў гістарычным будынку бровара, запушчанага яшчэ ў 1876 годзе. Экспазіцыі музея прапануюць вялікую колькасць актыўнасцей і самых розных экспанатаў, у тым ліку і інтэрактыўных. Наведвальнікі пазнаёмяцца з гісторыяй піўной этыкеткі, куфляў, убачаць піўныя бутэлькі завода Носеля Пупко канца XIX - пачатку XX стагоддзя.

На экскурсіі мы прапануем вам не толькі даведацца пра гісторыю піваварства, але таксама навучым вас правільна дэгуставаць нашы гатункі піва і напояў. У Музеі лідскага бровара можна праводзіць кінапаказы і арганізоўваць навучальныя семінары.

Пакупка квіткоў на экскурсіі

Напрыканцы 2021 года на тэрыторыі завода адкрыўся музей піваварства. Ён размясціўся ў гістарычным будынку піваварні, запушчанай яшчэ ў 1876 годзе. Экспазіцыі музея прапануюць вялікую колькасць актыўнасцяў і самых розных экспанатаў, у тым ліку і інтэрактыўных.

[[ nameOfSelectedMonth ]]
пан аўт сер чц пт сб нд

Напрыканцы 2021 года на тэрыторыі завода адкрыўся музей піваварства. Ён размясціўся ў гістарычным будынку піваварні, запушчанай яшчэ ў 1876 годзе. Экспазіцыі музея прапануюць вялікую колькасць актыўнасцяў і самых розных экспанатаў, у тым ліку і інтэрактыўных.

[[ nameOfSelectedDay ]], [[ selectedDate.day ]].[[ selectedDate.longmonth ]].[[ selectedDate.shortyear ]]
Усяго квіткоў дасяжна: [[ selectedCount ]]
Падзеі і выставы

Прапануем вам наведаць нашы старонкі ў сацсетках – Instagram і TikTok. Тут мы захапляльна расказваем пра мінулае, сучаснасць і нават будучыню піваварства і культуры спажывання піва.

lidski_brovar 23.02.2022
lidski_brovar
lidski_brovar 21.02.2022
lidski_brovar
lidski_brovar 18.02.2022
lidski_brovar
lidski_brovar 14.02.2022
lidski_brovar
lidski_brovar 10.02.2022
lidski_brovar
lidski_brovar 08.02.2022
lidski_brovar
lidski_brovar 06.02.2022
lidski_brovar
lidski_brovar 01.02.2022
lidski_brovar
lidski_brovar 31.12.2021
lidski_brovar
Наведвальнікам
  • Умовы вяртання квіткоў

    Умовы па вяртанні кошту квітка (вяртанне ажыццяўляецца згодна з Кодэксам аб культуры РБ ад 20 ліпеня 2016 года №413-3):

    • Наведвальнік, юрыдычная асоба мае права вярнуць уваходны квіток не пазней за 7 (сем) банкаўскіх дзён да даты наведвання музея і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага квітка ў поўным памеры па пісьмовай заяве.
    • Вяртанне кошту квітка ажыццяўляецца не пазней за 7 (сем) працоўных дзён з дня падачы пісьмовай заявы аб выплаце грашовай кампенсацыі.
    • Наведвальнік, юрыдычная асоба мае права менш чым за 7 (сем) каляндарных дзён, але не менш чым за 1 (адзін) дзень да даты наведвання музея вярнуць квіток і атрымаць кампенсацыю 75% (семдзесят пяць працэнтаў) кошту квітка. Вяртанне кошту квітка ажыццяўляецца пасля атрымання пісьмовай заявы наведвальніка, юрыдычнай асобы.
    • Вяртанне кошту квітка ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння на банкаўскі рахунак (картку) наведвальніка або юрыдычнай асобы.
    • Музей не ажыццяўляе замену (узнаўленне) або кампенсацыю кошту знішчаных, страчаных, скрадзеных, пашкоджаных квіткоў.
  • Заказ, аплата і атрыманне білетаў

    Заказ білетаў

    Для заказу білетаў вылучыце ў календары жаданы тып наведвання (прыватнае або карпаратыўнае), дату візіту, а затым даступны час сеансу. Свабодныя білеты пазначаны адпаведнай лічбай. У форме брониварония неабходна запоўніць персанальныя дадзеныя і націснуць кнопку "Пацвердзіць броню".

    Аплата і атрыманне білетаў

    Вы можаце аплаціць квіткі праз сістэму "Разлік" і банкаўскай картай анлайн праз сістэму WEBPAY. Бяспечны сервер WEBPAY усталёўвае шыфраванае злучэнне па абароненым пратаколе TLS і канфідэнцыйна прымае ад кліента дадзеныя яго аплатнай карты (нумар карты, імя трымальніка, дату заканчэння дзеяння, і кантрольны нумар банкаўскай карткі CVC/CVC2). Звяртаем вашу ўвагу, што пасля правядзення плацяжу на ваш электронны адрас прыйдзе пацвярджэнне аплаты. Просім вас захоўваць дадзеныя аплаты.

    Аплаціць заказ праз сістэму «Разлік» АРІП вы можаце ў любым банку з дапамогай інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, інфакіёска, банкамата, касы і г.д. Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, любых электронных грошай, банкаўскіх плацежных картак.

    У сістэме «Разлік» (АРІП) абраць:

    → «Турызм і адпачынак»
    → «Экскурсіі, славутасці»
    → «Лідскае піва»
    → «Турыстычныя і экскурсійныя паслугі»

    Для аплаты экскурсіі ўвядзіце нумар рахунку, які вы атрымалі пры запаўненні формы на сайце www.museum.lidskae.by

    У выпадку неаплаты білетаў у названы тэрмін, ваша бронь анулюецца, і білеты паступаюць у свабодны продаж. Пасля аплаты электронныя білеты будуць аўтаматычна адпраўлены на ўказаны вамі email.

    Калі ласка, прад'явіце вашыя электронныя білеты на ўваходзе ў музей!

    У выпадку ўзнікнення пытанняў звяжыцеся з намі зручным для вас спосабам:
    тэл. +375 29 363 1876 (пн.-пт. з 10.00 да 17.00)
    тэл. 8 801 204 20 20 (гарачая лінія)
    e-mail: lidski.brovar@lidskae.by

  • Як знайсці музей
    Адрас

    Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, горад Ліда, вуліца Міцкевіча, 32.

    Пабудаваць маршрут
    Час працы З серады па нядзелю з 10 да 18